Інструменты карыстальніка

Інструменты сайта


творы:пятрусь-броўка:пятрусь-броўка-як-ліст-дубовы

Гэта старая версія дакумента!


Пятрусь Броўка — Як ліст дубовы...

Не страшна мне
Ні твань, ні багна,
Ані віхуры гул і свіст –
Я за жыццё схапіўся прагна,
Як за галлё
Дубовы ліст.

Па восені,
Мядзяны, дужы,
Між хмурай стыні ён гарыць…
Трасуць яго вятры і сцюжы,
А ён адно ў адказ -
Звініць.

Калі зімой
Мятлюга грае
І злосна шчэрыцца мароз,
Ён, як далонню, прыкрывае
Галінку тую,
Дзе прарос.

І толькі ў ясны дзень
Вясновы,
Калі красуе ўсё вакол, –
Перад лістком зялёным, новым
Ён ціха падае
На дол.

1956

Падобныя старонкі

  • пятрусь-броўка/асноўныя-матывы-вобразы-і-мастацкія-асаб
  • пятрусь-броўка/творчасць-петруся-броўкі
  • пятрусь-броўка/пятрусь-броўка-зямля-беларусі-урывак-з-п
  • пятрусь-броўка/пятрусь-броўка-кропля
  • пятрусь-броўка/пятрусь-броўка-кастусь-каліноўскі
творы/пятрусь-броўка/пятрусь-броўка-як-ліст-дубовы.1755861098.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/22 11:11 — 127.0.0.1

Donate Powered by PHP Valid HTML5 Valid CSS Driven by DokuWiki