творы:пятрусь-броўка:пятрусь-броўка-сталасць-не-старасць
Гэта старая версія дакумента!
Пятрусь Броўка — Сталасць – не старасць
Кажуць, ты сталы таварыш.
Такі надышоў гадок.
А сталасць – гэта не старасць,
Сталасць – калі па жылах
Бунтуе творчы сок.
Сталасць – у справе трываласць,
Усё – падуладна вачам.
Сталасць для рук – дасканаласць,
Сталасць – калі ты можаш
Зрабіць, што належыць, сам.
Сталасць клапоціцца дбала
I не баіцца нягод,
Сталасць – прыцэл удалы,
Сталасць не знае хістанняў,
Сталасць – увысь палёт!
Падобныя старонкі
- пятрусь-броўка/творчасць-петруся-броўкі
- пятрусь-броўка/пятрусь-броўка-кастусь-каліноўскі
- пятрусь-броўка/пятрусь-броўка-кропля
- пятрусь-броўка/асноўныя-матывы-вобразы-і-мастацкія-асаб
- пятрусь-броўка/пятрусь-броўка-зямля-беларусі-урывак-з-п
творы/пятрусь-броўка/пятрусь-броўка-сталасць-не-старасць.1755861098.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/22 11:11 — 127.0.0.1