Інструменты карыстальніка

Інструменты сайта


творы:пятрусь-броўка:пятрусь-броўка-сталасць-не-старасць

Пятрусь Броўка — Сталасць – не старасць

Кажуць, ты сталы таварыш.
Такі надышоў гадок.
А сталасць – гэта не старасць,
Сталасць – калі па жылах
Бунтуе творчы сок.

Сталасць – у справе трываласць,
Усё – падуладна вачам.
Сталасць для рук – дасканаласць,
Сталасць – калі ты можаш
Зрабіць, што належыць, сам.

Сталасць клапоціцца дбала
I не баіцца нягод,
Сталасць – прыцэл удалы,
Сталасць не знае хістанняў,
Сталасць – увысь палёт!

Падобныя старонкі

творы/пятрусь-броўка/пятрусь-броўка-сталасць-не-старасць.txt · Апошнія змены: 2025/08/23 15:43 — vedybeadmin

Donate Powered by PHP Valid HTML5 Valid CSS Driven by DokuWiki