творы:пятрусь-броўка:пятрусь-броўка-прысяга-сэрцам
Гэта старая версія дакумента!
Пятрусь Броўка — Прысяга сэрцам
Вечна я ўдзячны жытняму хлебу,
Чыстай вадзе з невялічкай крыніцы,
Лесу зялёнаму,
Сіняму небу,
Светлай рачулцы, што ў полі бруіцца,
Гулу кварталаў у сонца затканым,
Дзе я з гадамі ў жыцці гартаваўся,
Плошчам і вуліцам
Тым несціханым,
Дзе я з сябрамі здружыўся, пазнаўся,
Людзям з адкрытай і шчырай душою,
З кім давялося ў жыцці мне сустрэцца,
Краю,
Што роднай завём мы зямлёю,
Што Беларуссю так люба завецца!
Падобныя старонкі
- пятрусь-броўка/творчасць-петруся-броўкі
- пятрусь-броўка/пятрусь-броўка-кастусь-каліноўскі
- пятрусь-броўка/асноўныя-матывы-вобразы-і-мастацкія-асаб
- пятрусь-броўка/пятрусь-броўка-кропля
- пятрусь-броўка/пятрусь-броўка-зямля-беларусі-урывак-з-п
творы/пятрусь-броўка/пятрусь-броўка-прысяга-сэрцам.1755861098.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/22 11:11 — 127.0.0.1