Інструменты карыстальніка

Інструменты сайта


творы:пятрусь-броўка:пятрусь-броўка-прысяга-сэрцам

Пятрусь Броўка — Прысяга сэрцам

Вечна я ўдзячны жытняму хлебу,
Чыстай вадзе з невялічкай крыніцы,
Лесу зялёнаму,
Сіняму небу,
Светлай рачулцы, што ў полі бруіцца,

Гулу кварталаў у сонца затканым,
Дзе я з гадамі ў жыцці гартаваўся,
Плошчам і вуліцам
Тым несціханым,
Дзе я з сябрамі здружыўся, пазнаўся,

Людзям з адкрытай і шчырай душою,
З кім давялося ў жыцці мне сустрэцца,
Краю,
Што роднай завём мы зямлёю,
Што Беларуссю так люба завецца!

Падобныя старонкі

творы/пятрусь-броўка/пятрусь-броўка-прысяга-сэрцам.txt · Апошнія змены: 2025/08/23 15:43 — vedybeadmin

Donate Powered by PHP Valid HTML5 Valid CSS Driven by DokuWiki