творы:пятрусь-броўка:пятрусь-броўка-не-буду-я-стаяць-на-разда
Пятрусь Броўка — Не буду я стаяць на раздарожжы...
Усход успыхнуў ясны і прыгожы,
Сплылі далёка моракі начы,
Не буду я стаяць на раздарожжы,
Вачамі сумнымі глядзець удалячынь.
Вясна вакол, адгрукалі марозы,
Ручай паміж палеткамі журчыць,
Не буду я стаяць на раздарожжы,
Вачамі сумнымі глядзець удалячынь.
Падобныя старонкі
творы/пятрусь-броўка/пятрусь-броўка-не-буду-я-стаяць-на-разда.txt · Апошнія змены: 2025/08/23 15:43 — vedybeadmin