Інструменты карыстальніка

Інструменты сайта


творы:пятрусь-броўка:пятрусь-броўка-надыход-восені

Гэта старая версія дакумента!


Пятрусь Броўка — Надыход восені

Вось і лета сышло,
Адспявалі калоссі,
Цяжка нам заўважаць,
Як з’яўляецца восень.

Непрыкметна зусім
Прыплыве павуцінкай,
Гляне жоўтым лістком
З-пад зялёнай хусцінкі.

Зачаруе агнём
Маладзенькай рабіны,
На адлёце крылом
Памахае бусліным.

А пасля,
А пасля
Ліст апошні сарвецца…
Ды не знаю, чаму
Ты мне, восень, па сэрцу!

Падобныя старонкі

  • уладзімір-дубоўка/уладзімір-дубоўка-залатая-асенняя-раніца
  • алесь-салавей/алесь-салавей-восень
  • алесь-гарун/алесь-гарун-восень
  • восеньскія-песні
  • ніна-мацяш/ніна-мацяш-восень
творы/пятрусь-броўка/пятрусь-броўка-надыход-восені.1755861098.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/22 11:11 — 127.0.0.1

Donate Powered by PHP Valid HTML5 Valid CSS Driven by DokuWiki