творы:пятрусь-броўка:пятрусь-броўка-надыход-восені
Пятрусь Броўка — Надыход восені
Вось і лета сышло,
Адспявалі калоссі,
Цяжка нам заўважаць,
Як з’яўляецца восень.
Непрыкметна зусім
Прыплыве павуцінкай,
Гляне жоўтым лістком
З-пад зялёнай хусцінкі.
Зачаруе агнём
Маладзенькай рабіны,
На адлёце крылом
Памахае бусліным.
А пасля,
А пасля
Ліст апошні сарвецца…
Ды не знаю, чаму
Ты мне, восень, па сэрцу!
Падобныя старонкі
творы/пятрусь-броўка/пятрусь-броўка-надыход-восені.txt · Апошнія змены: 2025/08/23 15:53 — vedybeadmin