творы:пятрусь-броўка:пятрусь-броўка-люблю-вітаць-вясны-спатка
Гэта старая версія дакумента!
Пятрусь Броўка — Люблю вітаць вясны спатканне...
Люблю вітаць вясны спатканне,
Яна, пакуль не ўдарыць гром,
Упершыню нясмела гляне
Пралескі сінім аганьком.
А потым грукне ў шыбы хаты,
Паразмяце снягоў гарбы,
Пасля раскрые вачаняты
Панадазёрнае вярбы.
Растопіць лёд у рэчках сіні,
Запросіць птушак на палі,
А там – глядзіш – ужо галіны
Загаманілі, загулі.
А там праходзяць дні за днямі
Пад ясны, прамяністы звон –
Дубы зялёнымі рукамі
Браць неба цягнуцца ў палон.
Ды цяжка з небам ім змагацца,
Калі б яно было бліжэй.
I застаецца ім спрачацца,
Хто зеляней,
А хто сіней.
Падобныя старонкі
- гуканне-вясны
- якуб-колас/якуб-колас-вясна
- абуджэнне-3649
- сустрэча-вясны
- прыход-вясны
творы/пятрусь-броўка/пятрусь-броўка-люблю-вітаць-вясны-спатка.1755861677.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/22 11:21 — 127.0.0.1