Інструменты карыстальніка

Інструменты сайта


творы:пятрусь-броўка:пятрусь-броўка-люблю-вітаць-вясны-спатка

Пятрусь Броўка — Люблю вітаць вясны спатканне...

Люблю вітаць вясны спатканне,
Яна, пакуль не ўдарыць гром,
Упершыню нясмела гляне
Пралескі сінім аганьком.

А потым грукне ў шыбы хаты,
Паразмяце снягоў гарбы,
Пасля раскрые вачаняты
Панадазёрнае вярбы.

Растопіць лёд у рэчках сіні,
Запросіць птушак на палі,
А там – глядзіш – ужо галіны
Загаманілі, загулі.

А там праходзяць дні за днямі
Пад ясны, прамяністы звон –
Дубы зялёнымі рукамі
Браць неба цягнуцца ў палон.

Ды цяжка з небам ім змагацца,
Калі б яно было бліжэй.
I застаецца ім спрачацца,
Хто зеляней,
А хто сіней.

Падобныя старонкі

творы/пятрусь-броўка/пятрусь-броўка-люблю-вітаць-вясны-спатка.txt · Апошнія змены: 2025/08/23 16:03 — vedybeadmin

Donate Powered by PHP Valid HTML5 Valid CSS Driven by DokuWiki