Інструменты карыстальніка

Інструменты сайта


творы:пятрусь-броўка:пятрусь-броўка-кропля

Гэта старая версія дакумента!


Пятрусь Броўка — Кропля

Дождж прарваўся з ветрам
У спякоту,
Па пясках ударыў
Буйным шротам…
За адно імгненне,
За хвіліну
Перамыў лістоту на галінах,
Пачапіў на кожнае іглінцы
Па адной засмучанай
Слязінцы.

Прашумеў. Суняўся.
Ціха стала.
I слязінка кожная зайграла.
Колькі ў кроплю
Фарбаў назаткана,
Быццам свет увесь у ёй сабраны:
Поле,
Луг,
Сады ўсяго пасёлка,
I рака,
I неба,
I вясёлка!

Падобныя старонкі

творы/пятрусь-броўка/пятрусь-броўка-кропля.1755963834.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/23 15:43 — vedybeadmin

Donate Powered by PHP Valid HTML5 Valid CSS Driven by DokuWiki