Інструменты карыстальніка

Інструменты сайта


творы:пятрусь-броўка:пятрусь-броўка-калі-надыдзе-час-спачыну

Гэта старая версія дакумента!


Пятрусь Броўка — Калі надыдзе час спачыну...

Калі надыдзе час спачыну,
Адна ёсць просьба да зямлі:
Накрый мяне крылом арліным,
Крыло галубкі пасцялі.

Абодвум з дзён маленства босых
Зайздросціў я, як ні кажы, –
Глядзеў услед арлу ў нябёсах
Ды галубінай быў душы.

А ўсё ж калісьці, у нейкім ранні,
З праменнем першым па расе
Не клёкат грозны – вуркаванне
Няхай мне вецер прынясе.

Падобныя старонкі

  • пятрусь-броўка/асноўныя-матывы-вобразы-і-мастацкія-асаб
  • пятрусь-броўка/творчасць-петруся-броўкі
  • пятрусь-броўка/пятрусь-броўка-кропля
  • пятрусь-броўка/пятрусь-броўка-зямля-беларусі-урывак-з-п
  • пятрусь-броўка/пятрусь-броўка-кастусь-каліноўскі
творы/пятрусь-броўка/пятрусь-броўка-калі-надыдзе-час-спачыну.1755861098.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/22 11:11 — 127.0.0.1

Donate Powered by PHP Valid HTML5 Valid CSS Driven by DokuWiki