творы:пятрусь-броўка:пятрусь-броўка-калі-надыдзе-час-спачыну
Пятрусь Броўка — Калі надыдзе час спачыну...
Калі надыдзе час спачыну,
Адна ёсць просьба да зямлі:
Накрый мяне крылом арліным,
Крыло галубкі пасцялі.
Абодвум з дзён маленства босых
Зайздросціў я, як ні кажы, –
Глядзеў услед арлу ў нябёсах
Ды галубінай быў душы.
А ўсё ж калісьці, у нейкім ранні,
З праменнем першым па расе
Не клёкат грозны – вуркаванне
Няхай мне вецер прынясе.
Падобныя старонкі
творы/пятрусь-броўка/пятрусь-броўка-калі-надыдзе-час-спачыну.txt · Апошнія змены: 2025/08/23 15:43 — vedybeadmin