Інструменты карыстальніка

Інструменты сайта


творы:пятрусь-броўка:пятрусь-броўка-кажуць-ёсць-краіны-цуды

Гэта старая версія дакумента!


Пятрусь Броўка — Кажуць, ёсць краіны-цуды…

Кажуць, ёсць краіны-цуды,
дзе няма зусім зімы,
мы ж не рвёмся анікуды,
любім свой куточак мы.

Поле з нашым жытнім хлебам,
кветкі росныя ў лугах,
бор высокі, аж пад неба,
між гаёў бясконцы шлях,

сад, што ўвесь пяе, здаецца,
рэчку сінюю, як шкло,
тую станцыю на рэчцы,
што ўначы дае святло,

млын на ўзгорачку крылаты,
клуб, дзе скачуць да зары,
паміж вішань нашы хаты,
нашу школу на гары.

Падобныя старонкі

  • пятрусь-броўка/пятрусь-броўка-кропля
  • пятрусь-броўка/творчасць-петруся-броўкі
  • пятрусь-броўка/пятрусь-броўка-зямля-беларусі-урывак-з-п
  • пятрусь-броўка/асноўныя-матывы-вобразы-і-мастацкія-асаб
  • пятрусь-броўка/пятрусь-броўка-кастусь-каліноўскі
творы/пятрусь-броўка/пятрусь-броўка-кажуць-ёсць-краіны-цуды.1755861098.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/22 11:11 — 127.0.0.1

Donate Powered by PHP Valid HTML5 Valid CSS Driven by DokuWiki