Інструменты карыстальніка

Інструменты сайта


творы:пятрусь-броўка:пятрусь-броўка-кажуць-ёсць-краіны-цуды

Пятрусь Броўка — Кажуць, ёсць краіны-цуды…

Кажуць, ёсць краіны-цуды,
дзе няма зусім зімы,
мы ж не рвёмся анікуды,
любім свой куточак мы.

Поле з нашым жытнім хлебам,
кветкі росныя ў лугах,
бор высокі, аж пад неба,
між гаёў бясконцы шлях,

сад, што ўвесь пяе, здаецца,
рэчку сінюю, як шкло,
тую станцыю на рэчцы,
што ўначы дае святло,

млын на ўзгорачку крылаты,
клуб, дзе скачуць да зары,
паміж вішань нашы хаты,
нашу школу на гары.

Падобныя старонкі

творы/пятрусь-броўка/пятрусь-броўка-кажуць-ёсць-краіны-цуды.txt · Апошнія змены: 2025/08/23 15:43 — vedybeadmin

Donate Powered by PHP Valid HTML5 Valid CSS Driven by DokuWiki