творы:пятрусь-броўка:пятрусь-броўка-з-нас-кожны-памыляцца-мож
Гэта старая версія дакумента!
Пятрусь Броўка — З нас кожны памыляцца можа...
З нас кожны памыляцца можа,
На сэрцы горыч ды імжа.
Здаваўся сябра мне прыгожым
І гэткім чыстым, як сляза.
Калі ж пазнаў бліжэй, без меры
Узбунтаваўся розум мой, –
Увесь ён з бруду і кар’еры
За прыгажосцю паказной.
Я вельмі рады развітанню,
Але цяжар яшчэ нашу, —
Хаджу атручаны дазвання,
Бы нехта плюнуў у душу.
Падобныя старонкі
- пятрусь-броўка/асноўныя-матывы-вобразы-і-мастацкія-асаб
- пятрусь-броўка/пятрусь-броўка-кропля
- пятрусь-броўка/пятрусь-броўка-кастусь-каліноўскі
- пятрусь-броўка/творчасць-петруся-броўкі
- пятрусь-броўка/пятрусь-броўка-зямля-беларусі-урывак-з-п
творы/пятрусь-броўка/пятрусь-броўка-з-нас-кожны-памыляцца-мож.1755861098.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/22 11:11 — 127.0.0.1