творы:пятрусь-броўка:пятрусь-броўка-з-нас-кожны-памыляцца-мож
Пятрусь Броўка — З нас кожны памыляцца можа...
З нас кожны памыляцца можа,
На сэрцы горыч ды імжа.
Здаваўся сябра мне прыгожым
І гэткім чыстым, як сляза.
Калі ж пазнаў бліжэй, без меры
Узбунтаваўся розум мой, –
Увесь ён з бруду і кар’еры
За прыгажосцю паказной.
Я вельмі рады развітанню,
Але цяжар яшчэ нашу, —
Хаджу атручаны дазвання,
Бы нехта плюнуў у душу.
Падобныя старонкі
творы/пятрусь-броўка/пятрусь-броўка-з-нас-кожны-памыляцца-мож.txt · Апошнія змены: 2025/08/23 15:43 — vedybeadmin