творы:пятрусь-броўка:пятрусь-броўка-запаветнае
Гэта старая версія дакумента!
Пятрусь Броўка — Запаветнае
Да роднай зямлі
Я навечна прырос
Карэннямі сосен усіх
I бяроз.
Як вецер у буру
Б’е ў вокны і дах,
Так сэрца маё
Неспакойна ў грудзях.
Як ранне вясною
Іскрыцца расой,
Так нівы я ў горы
Абсыпаў слязой.
Як шчасце між бору
Пабачыць мой зрок, –
Здаецца, ўздымаюся
Я да аблок.
Тады заспяваю,
Забыўшы бяду,
I, як па вясёлцы,
Да сонца іду.
Падобныя старонкі
- пятрусь-броўка/пятрусь-броўка-кропля
- пятрусь-броўка/пятрусь-броўка-кастусь-каліноўскі
- пятрусь-броўка/асноўныя-матывы-вобразы-і-мастацкія-асаб
- пятрусь-броўка/творчасць-петруся-броўкі
- пятрусь-броўка/пятрусь-броўка-зямля-беларусі-урывак-з-п
творы/пятрусь-броўка/пятрусь-броўка-запаветнае.1755861098.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/22 11:11 — 127.0.0.1