творы:пятрусь-броўка:пятрусь-броўка-запаветнае
Пятрусь Броўка — Запаветнае
Да роднай зямлі
Я навечна прырос
Карэннямі сосен усіх
I бяроз.
Як вецер у буру
Б’е ў вокны і дах,
Так сэрца маё
Неспакойна ў грудзях.
Як ранне вясною
Іскрыцца расой,
Так нівы я ў горы
Абсыпаў слязой.
Як шчасце між бору
Пабачыць мой зрок, –
Здаецца, ўздымаюся
Я да аблок.
Тады заспяваю,
Забыўшы бяду,
I, як па вясёлцы,
Да сонца іду.
Падобныя старонкі
творы/пятрусь-броўка/пятрусь-броўка-запаветнае.txt · Апошнія змены: 2025/08/23 15:43 — vedybeadmin