Інструменты карыстальніка

Інструменты сайта


творы:пятрусь-броўка:пятрусь-броўка-дабро

Гэта старая версія дакумента!


Пятрусь Броўка — Дабро

Дабро рабі заўжды аддана,
Ды не крычы аб тым знарок.
Дабро даюць, а так звычайна,
Як грудзі матчыны сасок.

Дабро зрабіў – не гонкай пеўнем.
Дарунак – большая краса,
Дары, як колас – дорыць зерне,
Як вільгаць – летняя раса;

Як раніца – святло з усходу,
Як кветка непрыкметна – мёд,
Як рэчка дорыць прахалоду,
Як дрэва дорыць кісларод.

Падобныя старонкі

  • рабіць-дабро
  • пятрусь-броўка/пятрусь-броўка-кропля
  • пятрусь-броўка/творчасць-петруся-броўкі
  • пятрусь-броўка/асноўныя-матывы-вобразы-і-мастацкія-асаб
  • пятрусь-броўка/пятрусь-броўка-зямля-беларусі-урывак-з-п
творы/пятрусь-броўка/пятрусь-броўка-дабро.1755861677.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/22 11:21 — 127.0.0.1

Donate Powered by PHP Valid HTML5 Valid CSS Driven by DokuWiki