творы:пятрусь-броўка:пятрусь-броўка-дабро
Пятрусь Броўка — Дабро
Дабро рабі заўжды аддана,
Ды не крычы аб тым знарок.
Дабро даюць, а так звычайна,
Як грудзі матчыны сасок.
Дабро зрабіў – не гонкай пеўнем.
Дарунак – большая краса,
Дары, як колас – дорыць зерне,
Як вільгаць – летняя раса;
Як раніца – святло з усходу,
Як кветка непрыкметна – мёд,
Як рэчка дорыць прахалоду,
Як дрэва дорыць кісларод.
Падобныя старонкі
творы/пятрусь-броўка/пятрусь-броўка-дабро.txt · Апошнія змены: 2025/08/23 16:03 — vedybeadmin