творы:пятрусь-броўка:пятрусь-броўка-а-ты-ідзі
Гэта старая версія дакумента!
Пятрусь Броўка — А ты ідзі...
Дарог у свеце вельмі многа,
А ты між іх сваю знайдзі,
Няхай далёкая дарога,
А ты ідзі,
А ты ідзі…
Няхай цябе віхор збівае,
Няхай трывожна даль гудзіць,
Няхай сцяжынку замятае,
А ты ідзі,
А ты ідзі…
Няхай звісаюць цемрай ночы,
А ты на зорку ўдаль глядзі,
Няхай пясок і золь у вочы,
А ты ідзі,
А ты ідзі…
Няхай, абы ты верыў прагна,
Няхай жуда, няхай адзін,
Няхай каменне, твань і багна…
А ты ідзі,
А ты ідзі…
Падобныя старонкі
- пятрусь-броўка/пятрусь-броўка-кропля
- пятрусь-броўка/пятрусь-броўка-кастусь-каліноўскі
- пятрусь-броўка/пятрусь-броўка-зямля-беларусі-урывак-з-п
- пятрусь-броўка/асноўныя-матывы-вобразы-і-мастацкія-асаб
- пятрусь-броўка/творчасць-петруся-броўкі
творы/пятрусь-броўка/пятрусь-броўка-а-ты-ідзі.1755861098.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/22 11:11 — 127.0.0.1