Інструменты карыстальніка

Інструменты сайта


творы:пятрусь-броўка:пятрусь-броўка-а-ты-ідзі

Пятрусь Броўка — А ты ідзі...

Дарог у свеце вельмі многа,
А ты між іх сваю знайдзі,
Няхай далёкая дарога,

А ты ідзі,
А ты ідзі…


Няхай цябе віхор збівае,
Няхай трывожна даль гудзіць,
Няхай сцяжынку замятае,

А ты ідзі,
А ты ідзі…


Няхай звісаюць цемрай ночы,
А ты на зорку ўдаль глядзі,
Няхай пясок і золь у вочы,

А ты ідзі,
А ты ідзі…


Няхай, абы ты верыў прагна,
Няхай жуда, няхай адзін,
Няхай каменне, твань і багна…

А ты ідзі,
А ты ідзі…

Падобныя старонкі

творы/пятрусь-броўка/пятрусь-броўка-а-ты-ідзі.txt · Апошнія змены: 2025/08/23 15:43 — vedybeadmin

Donate Powered by PHP Valid HTML5 Valid CSS Driven by DokuWiki