Інструменты карыстальніка

Інструменты сайта


творы:пятрусь-броўка:пятрусь-броўка-ах-восень-восень

Гэта старая версія дакумента!


Пятрусь Броўка — Ах, восень, восень...

Ах, восень, восень, ты пад сонцам
Неапісальнай пекнаты,
Ты раскідаеш,
Як чырвонцы,
З кляноў барвовыя лісты.
Табе між сосен нібы цесна,
Ірвешся ўдалеч,
На прасцяг,
Вятрамі завяла ты песню
Па ўсіх дарогах і шляхах.
На правады ж панасаджала
Шпакоў у некалькі радоў,
Як быццам імі напісала
Жывыя ноты між слупоў.

Падобныя старонкі

творы/пятрусь-броўка/пятрусь-броўка-ах-восень-восень.1755963833.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/23 15:43 — vedybeadmin

Donate Powered by PHP Valid HTML5 Valid CSS Driven by DokuWiki