творы:пятрусь-броўка:пятрусь-броўка-ах-восень-восень
Пятрусь Броўка — Ах, восень, восень...
Ах, восень, восень, ты пад сонцам
Неапісальнай пекнаты,
Ты раскідаеш,
Як чырвонцы,
З кляноў барвовыя лісты.
Табе між сосен нібы цесна,
Ірвешся ўдалеч,
На прасцяг,
Вятрамі завяла ты песню
Па ўсіх дарогах і шляхах.
На правады ж панасаджала
Шпакоў у некалькі радоў,
Як быццам імі напісала
Жывыя ноты між слупоў.
Падобныя старонкі
творы/пятрусь-броўка/пятрусь-броўка-ах-восень-восень.txt · Апошнія змены: 2025/08/23 15:53 — vedybeadmin