творы:пятрусь-броўка:пятрусь-броўка-ах-восень-восень
Гэта старая версія дакумента!
Пятрусь Броўка — Ах, восень, восень...
Ах, восень, восень, ты пад сонцам
Неапісальнай пекнаты,
Ты раскідаеш,
Як чырвонцы,
З кляноў барвовыя лісты.
Табе між сосен нібы цесна,
Ірвешся ўдалеч,
На прасцяг,
Вятрамі завяла ты песню
Па ўсіх дарогах і шляхах.
На правады ж панасаджала
Шпакоў у некалькі радоў,
Як быццам імі напісала
Жывыя ноты між слупоў.
Падобныя старонкі
- алесь-гарун/алесь-гарун-восень
- восеньскія-песні
- уладзімір-дубоўка/уладзімір-дубоўка-залатая-асенняя-раніца
- алесь-салавей/алесь-салавей-восень
- ніна-мацяш/ніна-мацяш-восень
творы/пятрусь-броўка/пятрусь-броўка-ах-восень-восень.1755861098.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/22 11:11 — 127.0.0.1