творы:пятрусь-броўка:пятрусь-броўка-александрына
Пятрусь Броўка — Александрына
Мне не забыцца песні той даўняе вясны:
– На Мурамскай дарожцы стаялі тры сасны…
Хадзілі мы, спявалі, і з песняй ты цвіла.
Александрына, помніш, якою ты была?
Цяпер магу прызнацца, тады пачаў кахаць,
Цябе з ніякай кветкай не мог я параўнаць.
Сказаць, што васілёчак, дык фарба ў ім адна,
Сказаць, што ты лілея, – сцюдзёная ж яна.
Сказаць, што ты званочак… Ды ўсіх жа мала іх!..
Такою ты здалася ў семнаццаць год маіх.
Мінула часу многа. Мне навявалі сны,
Як дзесьці на дарожцы стаялі тры сасны.
Прайшлі вясна, і лета, і восень, і зіма…
Александрына, дзе ты? Шукаю я – няма…
Падобныя старонкі
творы/пятрусь-броўка/пятрусь-броўка-александрына.txt · Апошнія змены: 2025/08/23 15:43 — vedybeadmin