Інструменты карыстальніка

Інструменты сайта


творы:паўлюк-трус:паўлюк-трус-зіма

Гэта старая версія дакумента!


Паўлюк Трус — Зіма

Зіма… І золкія завеі…
Дарогі снегам замяло.
Таполі ў наквеці сівеюць.
І нікнуць бомы за сялом.

Як здані, белыя бярозы
Да болю журацца ў прастор.
На іх узорныя марозы
Чароўны выткалі узор.

Нямая бель… Гаі… Дубровы…
Маўчаць за возерам стагі,
Згубілі вербы каляровасць,
А там… снягі… снягі…

снягі…


Які прастор… Ў прасторы іней…
Я сам не ведаю, чаму
Люблю заснежныя раўніны
І беларускую зіму!

Зіма!.. Зіма!.. Ў палях туманы…
Нервова плачуць палазы.
Бялеюць сонныя паляны
Ў завеях дзікае красы.

Падобныя старонкі

  • зімой-у-лесе
  • ларыса-геніюш/ларыса-геніюш-на-каньках
  • кастусь-жук/кастусь-жук-снежань
  • цішка-гартны/цішка-гартны-зімовы-вечар
  • кастусь-жук/кастусь-жук-беларуская-зіма
творы/паўлюк-трус/паўлюк-трус-зіма.1755861677.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/22 11:21 — 127.0.0.1

Donate Powered by PHP Valid HTML5 Valid CSS Driven by DokuWiki