Інструменты карыстальніка

Інструменты сайта


творы:ніна-мацяш:ніна-мацяш-пяць-галасоў

Гэта старая версія дакумента!


Ніна Мацяш — Пяць галасоў

– Каб збавіцца мне ад душэўных ран,
Забыць мне трэба пра Афганістан,
Пра славу і няславу ў той вайне,
Пра маладосць у цынкавай труне.

– Каб збавіцца мне ад душэўных ран,
Забыць мне трэба пра чарнабылян,
Кім сталі ўсе мы на зямлі айчыннай,
I выміраем ад жуды злачыннай.

– Каб збавіцца мне ад душэўных ран,
Забыць мне трэба пра ганебны зман,
Якім людзей аблутваць не зракліся
Халопы нават і пасля Тбілісі.

– Каб збавіцца мне ад душэўных ран,
Насыпаць трэба волатны курган
На ўсё, што знаем пра сябе сягоння,
Пра нашы Курапаты і Пагоню.

– На волатны курган сядаў груган.
Хто ўмёр – маўчаў,
Жывы – нямеў ад ран.
А гнеў патрабаваў крыві за кроў.
Крый Бог нам абяспамяцець ізноў!


1989

Падобныя старонкі

  • ніна-мацяш/творчасць-ніны-мацяш
  • ніна-мацяш/ніна-мацяш-бязладная-размова
  • ніна-мацяш/ніна-мацяш-дажджынка
  • ніна-мацяш/ніна-мацяш-незалежнасць
  • ніна-мацяш/ніна-мацяш-запозненаю-дзікаю-ажынай
творы/ніна-мацяш/ніна-мацяш-пяць-галасоў.1755861098.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/22 11:11 — 127.0.0.1

Donate Powered by PHP Valid HTML5 Valid CSS Driven by DokuWiki