Інструменты карыстальніка

Інструменты сайта


творы:ніна-мацяш:ніна-мацяш-паварот-на-лета

Гэта старая версія дакумента!


Ніна Мацяш — Паварот на лета

Дні зімняга сонцастаяння!
Мяцельнае кудасы баль,
Калі на ўсяленскім аргане
Па нотах раскладзена даль!..

Дарога па следу смуткуе,
Сустрэчы – нібы міражы,
Пакуль сваю ўладу святкуюць
Раскутыя маразы.

Раптова прасветлена гляне
Адліга з-пад волкіх павек, –
Дні зімняга сонцастаяння,
Цяпла неўміручы павеў!

Як шчодрацца блізкія вочы!
Як ломка адзвоньвае лёд!..
Цяпер ужо сонца не збочыць –
На лета яго паварот!

1979


Крыніца: Мацяш Н. Паварот на лета: Вершы, паэмы. – Мн.: Маст. літ., 1986. – 158 с.

Падобныя старонкі

  • ніна-мацяш/ніна-мацяш-дажджынка
  • ніна-мацяш/ніна-мацяш-запозненаю-дзікаю-ажынай
  • ніна-мацяш/ніна-мацяш-бязладная-размова
  • ніна-мацяш/ніна-мацяш-незалежнасць
  • ніна-мацяш/творчасць-ніны-мацяш
творы/ніна-мацяш/ніна-мацяш-паварот-на-лета.1755861098.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/22 11:11 — 127.0.0.1

Donate Powered by PHP Valid HTML5 Valid CSS Driven by DokuWiki