Інструменты карыстальніка

Інструменты сайта


творы:ніна-мацяш:ніна-мацяш-дажджынка

Гэта старая версія дакумента!


Ніна мацяш — Дажджынка

На хвалях ранку – нібы ў яліку, –
А колькі сонца пасля ліўня! –
Дажджынка коціцца па яблыку
I вось сарвецца зараз, згіне!

А ў ёй – палова неба сіняга,
Крыло ўрачыстае вясёлкі,
I гай бярозава-асінавы,
Што прытуліўся да пасёлка.

I два камбайны – два караблікі –
На фоне яркага бяздоння.
…Зрываецца паўсвету з яблыка
I мне – ў далоні.

Падобныя старонкі

  • ніна-мацяш/ніна-мацяш-бязладная-размова
  • ніна-мацяш/творчасць-ніны-мацяш
  • ніна-мацяш/ніна-мацяш-запозненаю-дзікаю-ажынай
  • ніна-мацяш/ніна-мацяш-калыханка-маме
  • ніна-мацяш/ніна-мацяш-незалежнасць
творы/ніна-мацяш/ніна-мацяш-дажджынка.1755861098.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/22 11:11 — 127.0.0.1

Donate Powered by PHP Valid HTML5 Valid CSS Driven by DokuWiki