Мяне мама з татам любяць,
шчыра дбаюць пра мяне:
што ні папрашу –
усё купяць,
дорага яно ці не.
Нават просьбаў
не чакаюць, –
толькі б я не ведаў бед.
Я такія джынсы маю!..
Ах, які ў мяне мапед!..
Тата з мамаю гавораць:
мушу я шчаслівым быць.
А ў мяне такое гора:
дзе ж мне сябра раздабыць?