творы:ніна-мацяш:ніна-мацяш-голас-чацвёртай
Гэта старая версія дакумента!
Ніна Мацяш — Голас чацвёртай
Усё гудуць на земным доле,
Гудуць пякельныя віры…
Хацела аднаго ад долі:
Душою з небам гаварыць.
…Ні ў кім, ні ў чым не паўтарыцца.
Скіпела ў слёзку – і няма…
Такому толькі там забыцца,
Дзе памяць знішчана сама.
Зноў сад магутна раскашуе
На попеле і на крыві.
Адно мяне, бярозку тую
Чацвёртую –
не ажывіць.
Калі ад душ кара адстане?
Крычы, мой лёс, пячы, шчымі,
Каб людзі ў шматмільярдным стане
Нарэшце зваліся людзьмі!
1983
Крыніца: Ніна Мацяш. Душою з небам гаварыць: Выбраная лірыка. – Мн.: Маст. літ., 1999. – 462 с. – (Беларуская паэзія XX стагоддзя).
Падобныя старонкі
- ніна-мацяш/творчасць-ніны-мацяш
- ніна-мацяш/ніна-мацяш-незалежнасць
- ніна-мацяш/ніна-мацяш-бязладная-размова
- ніна-мацяш/ніна-мацяш-запозненаю-дзікаю-ажынай
- ніна-мацяш/ніна-мацяш-дажджынка
творы/ніна-мацяш/ніна-мацяш-голас-чацвёртай.1755861098.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/22 11:11 — 127.0.0.1