творы:ніна-мацяш:ніна-мацяш-белаазёрск
Гэта старая версія дакумента!
Ніна Мацяш — Белаазёрск
Ці бачыў ты хоць раз Белаазёрск,
Калі на дахі мякка ноч прысядзе,
Павее казкай ад старых азёр
I пойдуць песні поруч па абсадзе?
Тады глядзіш на родны, любы кут
I цэлы свет гатоў у сведкі клікаць:
Ці столькі зор насыпалася тут
На дол з каўша Мядзведзіцы Вялікай,
Ці гэта ў небе, бы ў люстэрку тым,
Адбітак зыркі ўсіх агнёў Палесся?..
Белаазёрск мой, сон мой залаты,
Мая
яшчэ не складзеная
песня!
1962
Крыніца: Ніна Мацяш. Душою з небам гаварыць: Выбраная лірыка. – Мн.: Маст. літ., 1999. – 462 с. – (Беларуская паэзія XX стагоддзя).
Падобныя старонкі
- ніна-мацяш/ніна-мацяш-бязладная-размова
- ніна-мацяш/ніна-мацяш-незалежнасць
- ніна-мацяш/творчасць-ніны-мацяш
- ніна-мацяш/ніна-мацяш-дажджынка
- ніна-мацяш/ніна-мацяш-запозненаю-дзікаю-ажынай
творы/ніна-мацяш/ніна-мацяш-белаазёрск.1755861098.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/22 11:11 — 127.0.0.1