творы:ніл-гілевіч:ніл-гілевіч-я-хаджу-закаханы
Гэта старая версія дакумента!
Ніл Гілевіч — Я хаджу, закаханы...
Я хаджу, закаханы
У твае краявіды,
І шапчу, як прызнанне:
О, мой край дарагі!
Зноў нясу табе ў споведзь
І трывогі, і крыўды,
І надзеі, і ўцехі,
І любоў, і грахі…
Пасля доўгіх расстанняў
І далёкіх вандровак
Я вярнуся навекі
Ў засень клёнаў тваіх.
Толькі з роднага долу,
Толькі ў роднай дуброве –
Як не дрэвам, хоць кветкай
Прарасту для жывых.
1962
Падобныя старонкі
- васіль-зуёнак/васіль-зуёнак-будучыня
- мой-край
- святло-радзімы
- свой-край
- авяр-ян-дзеружынскі/авяр-ян-дзеружынскі-я-спяваю-ты-спявай
творы/ніл-гілевіч/ніл-гілевіч-я-хаджу-закаханы.1755861677.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/22 11:21 — 127.0.0.1