Інструменты карыстальніка

Інструменты сайта


творы:ніл-гілевіч:ніл-гілевіч-я-хаджу-закаханы

Ніл Гілевіч — Я хаджу, закаханы...

Я хаджу, закаханы
У твае краявіды,
І шапчу, як прызнанне:
О, мой край дарагі!
Зноў нясу табе ў споведзь
І трывогі, і крыўды,
І надзеі, і ўцехі,
І любоў, і грахі…

Пасля доўгіх расстанняў
І далёкіх вандровак
Я вярнуся навекі
Ў засень клёнаў тваіх.
Толькі з роднага долу,
Толькі ў роднай дуброве –
Як не дрэвам, хоць кветкай
Прарасту для жывых.

1962

Падобныя старонкі

творы/ніл-гілевіч/ніл-гілевіч-я-хаджу-закаханы.txt · Апошнія змены: 2025/08/23 16:03 — vedybeadmin

Donate Powered by PHP Valid HTML5 Valid CSS Driven by DokuWiki