творы:ніл-гілевіч:ніл-гілевіч-я-беларус
Гэта старая версія дакумента!
Ніл Гілевіч — Я – беларус
Я – беларус, я нарадзіўся
На гэтай казачнай зямлі,
Дзе між лясоў і пушчаў дзікіх
Адвеку прашчуры жылі.
Я – беларус, я ганаруся,
Што маю гэтае імя:
Аб добрай славе Беларусі
У свеце знаюць нездарма!
Я – беларус, і я шчаслівы,
Што маці мову мне дала,
Што родных песень пералівы
І зблізку чую, і здаля.
Я – беларус, і хоць сягоння
Яшчэ малы, але скажу:
Я родам з племя непакорных
І прад бядой не задрыжу!..
Падобныя старонкі
творы/ніл-гілевіч/ніл-гілевіч-я-беларус.1755963830.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/23 15:43 — vedybeadmin