творы:ніл-гілевіч:ніл-гілевіч-ці-ачнёмся
Гэта старая версія дакумента!
Ніл Гілевіч — Ці ачнёмся?
Чужое, разбойнае, хамскае
Гвалтуе, дратуе, таўчэ,
А роднае, свойскае, наскае
Бязмоўна ярмо валачэ.
Пачварнае, дзікае, жорсткае
Крычыць, верашчыць і трашчыць,
А добрае, людскае, боскае
Замоўкла і цяжка маўчыць.
Бяздарнае, брыдкае, бруднае
Сквярэцца, дзярэцца, хрыпіць,
А чыстае, светлае, мудрае
Няйначай заснула і спіць.
Дык, можа, ачнёмся, таварышы?
Апомнімся, братцы-сябры?
Ці будзем, аб вольнасці марачы,
Канаць на бацькоўскім двары?
Сакавік 1991 г.
Падобныя старонкі
- ніл-гілевіч/грамадзянская-і-медытатыўная-лірыка-ніла
- ніл-гілевіч/матывы-і-вобразы-паэзіі-ніла-гілевіча
- ніл-гілевіч
- ніл-гілевіч/ніл-гілевіч-лодачкі
- ніл-гілевіч/ніл-гілевіч-родныя-дзеці-гдз
творы/ніл-гілевіч/ніл-гілевіч-ці-ачнёмся.1755861098.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/22 11:11 — 127.0.0.1