творы:ніл-гілевіч:ніл-гілевіч-цуд-тварыўся-я-праспаў
Гэта старая версія дакумента!
Ніл Гілевіч — Цуд тварыўся – я праспаў...
Цуд тварыўся – я праспаў:
Снег дасвеццем перапаў
Рана-рана.
І ляжыць ён на дварах,
На парканах, на дрывах –
Чысты-чысты.
Для гасцей абрус у нас
Сцелюць гэтакі якраз
Белы-белы.
Счараваў вяскоўцаў снег:
Хоць бы слова, крык ці смех, –
Ціха-ціха.
Моўчкі й я стаю ў цішы,
І так лёгка на душы,
Светла-светла…
1960
Падобныя старонкі
- ніл-гілевіч
- ніл-гілевіч/грамадзянская-і-медытатыўная-лірыка-ніла
- ніл-гілевіч/ніл-гілевіч-родныя-дзеці-гдз
- ніл-гілевіч/матывы-і-вобразы-паэзіі-ніла-гілевіча
- ніл-гілевіч/ніл-гілевіч-лодачкі
творы/ніл-гілевіч/ніл-гілевіч-цуд-тварыўся-я-праспаў.1755861098.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/22 11:11 — 127.0.0.1