творы:ніл-гілевіч:ніл-гілевіч-у-яго-пушысты-хвосцік
Гэта старая версія дакумента!
Ніл Гілевіч — У яго пушысты хвосцік...
У яго пушысты хвосцік
І крывыя лапкі,
Вочкі круглыя, жывыя.
Вушкі, як аладкі.
Маці Мурза каля будкі
Ланцугом бразгоча,
Анікога да малога
Падпускаць не хоча.
А сама так песціць сына,
Ліжа нос ліловы,
Калі толькі нос халодны –
Значыць, сын здаровы!
Падобныя старонкі
- ніл-гілевіч/ніл-гілевіч-родныя-дзеці-гдз
- ніл-гілевіч/грамадзянская-і-медытатыўная-лірыка-ніла
- ніл-гілевіч/матывы-і-вобразы-паэзіі-ніла-гілевіча
- ніл-гілевіч
- ніл-гілевіч/ніл-гілевіч-лодачкі
творы/ніл-гілевіч/ніл-гілевіч-у-яго-пушысты-хвосцік.1755861098.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/22 11:11 — 127.0.0.1