Ніл Гілевіч — У яго пушысты хвосцік...

У яго пушысты хвосцік
І крывыя лапкі,
Вочкі круглыя, жывыя.
Вушкі, як аладкі.

Маці Мурза каля будкі
Ланцугом бразгоча,
Анікога да малога
Падпускаць не хоча.

А сама так песціць сына,
Ліжа нос ліловы,
Калі толькі нос халодны –
Значыць, сын здаровы!

Падобныя старонкі