Вясковы ранак на пачатку чэрвеня,
З пары маленства выкліканы памяццю:
Каровы пасвяцца па роснай шэрані,
З сяліб дымкамі цягне – печы паляцца.
А росы колкія - аж бегчы хочацца,
А неба сіняе – аж перасінена…
Вясковы ранак – як маленства, сонечны,
І беларускі – як усмешка Пімена.
1973