Інструменты карыстальніка

Інструменты сайта


творы:ніл-гілевіч:ніл-гілевіч-тут-між-гэтых-пагоркаў-у-гэт

Гэта старая версія дакумента!


Ніл Гілевіч — Тут, між гэтых пагоркаў, у гэтых барах і дубровах...

Тут, між гэтых пагоркаў, у гэтых барах і дубровах,
Каля гэтых азёраў і рэк, каля гэтых крыніц,
Узышла і ўзрасла на вякі наша родная мова –
І ніякай інакшай яе немагчыма ўявіць.

Кожным гукам і словам – па каліўцу – тут прарастала
Разам з кожнай травінкай і зёлкай – найменнямі іх.
Што ж за дзіва, што нашай душой неўміручаю стала?
Мы ж і самі ўзышлі і ўзраслі тут з глыбінь векавых!

Падобныя старонкі

  • няўласна-простая-мова
  • мова-мастацкай-літаратуры
  • аўтарская-мова
  • вершаваная-мова
  • літаратурная-мова
творы/ніл-гілевіч/ніл-гілевіч-тут-між-гэтых-пагоркаў-у-гэт.1755859482.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/22 10:44 — 127.0.0.1

Donate Powered by PHP Valid HTML5 Valid CSS Driven by DokuWiki