творы:ніл-гілевіч:ніл-гілевіч-тут-між-гэтых-пагоркаў-у-гэт
Ніл Гілевіч — Тут, між гэтых пагоркаў, у гэтых барах і дубровах...
Тут, між гэтых пагоркаў, у гэтых барах і дубровах,
Каля гэтых азёраў і рэк, каля гэтых крыніц,
Узышла і ўзрасла на вякі наша родная мова –
І ніякай інакшай яе немагчыма ўявіць.
Кожным гукам і словам – па каліўцу – тут прарастала
Разам з кожнай травінкай і зёлкай – найменнямі іх.
Што ж за дзіва, што нашай душой неўміручаю стала?
Мы ж і самі ўзышлі і ўзраслі тут з глыбінь векавых!
Падобныя старонкі
творы/ніл-гілевіч/ніл-гілевіч-тут-між-гэтых-пагоркаў-у-гэт.txt · Апошнія змены: 2025/08/23 15:53 — vedybeadmin