творы:ніл-гілевіч:ніл-гілевіч-страціў-слова-страціў-спадчы
Гэта старая версія дакумента!
Ніл Гілевіч — Страціў слова, страціў спадчыннае слова...
Страціў слова, страціў спадчыннае слова –
Штосьці страціў у душы абавязкова!
Можа – годнасці хоць кропельку малую?
Можа – мудрасці хоць дробачку якую?
Можа – памяці хоць зернетка – іскрынку?
Можа – праўды хоць пылінку-парушынку?
Я не ведаю дакладна, што ты страціў.
Запытайся – ці не скажа табе маці…
Падобныя старонкі
- хто-ж-аўтар-слова-пра-паход-ігаравы
- роднае-слова
творы/ніл-гілевіч/ніл-гілевіч-страціў-слова-страціў-спадчы.1755964424.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/23 15:53 — vedybeadmin