творы:ніл-гілевіч:ніл-гілевіч-страціў-слова-страціў-спадчы
Ніл Гілевіч — Страціў слова, страціў спадчыннае слова...
Страціў слова, страціў спадчыннае слова –
Штосьці страціў у душы абавязкова!
Можа – годнасці хоць кропельку малую?
Можа – мудрасці хоць дробачку якую?
Можа – памяці хоць зернетка – іскрынку?
Можа – праўды хоць пылінку-парушынку?
Я не ведаю дакладна, што ты страціў.
Запытайся – ці не скажа табе маці…
Падобныя старонкі
творы/ніл-гілевіч/ніл-гілевіч-страціў-слова-страціў-спадчы.txt · Апошнія змены: 2025/08/23 16:03 — vedybeadmin