Інструменты карыстальніка

Інструменты сайта


творы:ніл-гілевіч:ніл-гілевіч-страціў-слова-страціў-спадчы

Гэта старая версія дакумента!


Ніл Гілевіч — Страціў слова, страціў спадчыннае слова...

Страціў слова, страціў спадчыннае слова –
Штосьці страціў у душы абавязкова!
Можа – годнасці хоць кропельку малую?
Можа – мудрасці хоць дробачку якую?
Можа – памяці хоць зернетка – іскрынку?
Можа – праўды хоць пылінку-парушынку?
Я не ведаю дакладна, што ты страціў.
Запытайся – ці не скажа табе маці…

Падобныя старонкі

  • іншае/слова-пра-паход-ігаравы
  • хто-ж-аўтар-слова-пра-паход-ігаравы
  • роднае-слова
  • рыгор-крушына/рыгор-крушына-слова
  • слова
творы/ніл-гілевіч/ніл-гілевіч-страціў-слова-страціў-спадчы.1755861677.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/22 11:21 — 127.0.0.1

Donate Powered by PHP Valid HTML5 Valid CSS Driven by DokuWiki