Інструменты карыстальніка

Інструменты сайта


творы:ніл-гілевіч:ніл-гілевіч-нам-разам-трыццаць

Гэта старая версія дакумента!


Ніл Гілевіч — Нам разам трыццаць...

Нам разам трыццаць. Мы стаім на кладцы.
Яна свавольна туфелькі зняла,
Падаўшы мне далонь, каб не сарвацца,
Студзёнай хваляй ногі абдала.
Пасля… Пасля: «Шчасліва заставацца!»
І без мяне да берага пайшла.
На белай кладцы мокрыя слядкі -
Як першай песні мілыя радкі.

1974

Падобныя старонкі

  • ніл-гілевіч/ніл-гілевіч-родныя-дзеці-гдз
  • ніл-гілевіч/матывы-і-вобразы-паэзіі-ніла-гілевіча
  • ніл-гілевіч/грамадзянская-і-медытатыўная-лірыка-ніла
  • ніл-гілевіч/ніл-гілевіч-лодачкі
  • ніл-гілевіч
творы/ніл-гілевіч/ніл-гілевіч-нам-разам-трыццаць.1755861098.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/22 11:11 — 127.0.0.1

Donate Powered by PHP Valid HTML5 Valid CSS Driven by DokuWiki