Ніл Гілевіч — Нам разам трыццаць...

Нам разам трыццаць. Мы стаім на кладцы.
Яна свавольна туфелькі зняла,
Падаўшы мне далонь, каб не сарвацца,
Студзёнай хваляй ногі абдала.
Пасля… Пасля: «Шчасліва заставацца!»
І без мяне да берага пайшла.
На белай кладцы мокрыя слядкі -
Як першай песні мілыя радкі.

1974

Падобныя старонкі