Інструменты карыстальніка

Інструменты сайта


творы:ніл-гілевіч:ніл-гілевіч-кулінарна-музычная-залежнасц

Гэта старая версія дакумента!


Ніл Гілевіч — Кулінарна-музычная залежнасць

Парада для музыкантаў

Пад’еўіпы кашы картаплянай,
Прыемна граць на фартэп’яне,
А насадзіўшыся каўбас,
Прыемна стаць за кантрабас!

Схаваўшы скварку за губой,
Прыемна ў губы ўзяць габой,
Але калі ўжо з’еў філей ты —
То лепш прыгубіцца да флейты.

Калі ты дробную еў рыбку,
То вельмі добра ўцяць у скрыпку
Калі ж аддаў пашану карпу —
То лепш, вядома, стаць за арфу.

Умяўшы мяса кавал добры,
Прыемна вельмі граць на домры,
Калі ж ты груцы ўпёр саган —
Загрукай лепш у барабан!


1971

Падобныя старонкі

творы/ніл-гілевіч/ніл-гілевіч-кулінарна-музычная-залежнасц.1755963830.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/23 15:43 — vedybeadmin

Donate Powered by PHP Valid HTML5 Valid CSS Driven by DokuWiki